Кандыдат у амерыканскія генпракуроры – М'юкейсі-Мукасей з-пад Баранавіч
Былы федэральны суддзя Майкл М'юкейсі, якога высунулі на пасаду міністра юстыцыі і генпракурора ЗША, паходзіць з Беларусі.
Пра гэта заявіў перакладчык Валерый Шчукін (не блытаць з праваабаронцам Валерыем Шчукіным, які жыве ў Беларусі), які доўгі час працаваў з М'юкейсі ў федэральным судзе Паўднёвай акругі Нью-Ёрка.
Шчукін сцвярджае, што бацька кандыдатат ў генпракуроры паходзіць з нейкага мястэчка каля Баранавіч. У яго было беларускае прозвішча Мукасей, якое ў ЗША трансфармавалася ў амерыканскае М'юкейсі.
Сам Майкл М'юкейсі нарадзіўся ўжо ў Амерыцы. Ён не валодае беларускай мовай, кажа Шчукін, эмігрант з Беларусі.
Нагадаем, М'юкейсі мусіць змяніць на пасадзе міністра юстыцыі і генпракурора Альберта Гансалеса. Але яго кандыдатура пакуль не прайшла зацверджання ў сенаце.
http://www.nakanune.ru