Кандыдат у прэзідэнты Чылі зняўся з выбараў з-за дэпрэсіі

Як заявіў на адмысловай прэс-канферэнцыі сын Пабла Лангейры, некаторы час назад лекары дыягнаставалі ў палітыка дэпрэсію. Стан яго здароўя значна пагоршыўся. Лангейра атрымлівае неабходную медыцынскую дапамогу, аднак, нягледзячы на гэта, прыняў рашэнне не ўдзельнічаць у выбарах.
Лангейра стаў ужо другім палітыкам ад правацэнтрысцскай кааліцыі, які адмовіўся ўдзельнічаць у выбарах. У красавіку іншы кандыдат-правацэнтрыст, колішні міністр энергетыкі і горнаруднай прамысловасці Лоўрэнс Голбарн, зняў сваю кандыдатуру праз падазроны ў маніпуляцыях з падаткамі, піша Lenta.ru.
 
Новы кандыдат ад правай кааліцыі будзе абраны ўжо 18 ліпеня. Тым часам, адзначае Reuters, адмова Лангейры ад удзелу ў выбарах робіць найболей верагоднай перамогу прадстаўніка левых сіл Мішэль Бачалет. Яна ўжо займала пост прэзідэнта Чылі з 2006 па 2010 год.

Выбары прэзідэнта Чылі адбудуцца 17 лістапада.