Кандыдат у прэзідэнты Яраслаў Раманчук можа застацца без улётак
Каманда кандыдата ў прэзідэнты Яраслава Раманчука недаатрымала больш паловы тыражу інфармацыйных бюлетэняў у сувязі з "паломкай друкарскай машыны", паведамляе "Ежедневник".
Як растлумачыў давераная асоба Яраслава Раманчука Раман Глушчук, з друкарняй "Зіма-Лета" была складзена дамова на выраб 235 тысяч інфармацыйных бюлетэняў. Меркавалася, што тыраж будзе аддрукаваны да 15 снежня. Аднак на гэты час, па словах Рамана Глушчука, друкарняй надрукавана ўсяго 102 тысячы асобнікаў бюлетэня, гэта значыць меней паловы. Друкары растлумачылі, што ў іх зламалася друкарская машына. Як адзначае Глушчук, на тое, што ўвесь тыраж можа быць аддрукаваны да 17 снежня, зараз спадзявацца не прыходзіцца.
Глушчук адзначыў, што каманда Раманчука схіляецца да версіі, што праблемы з выхадам накладу адбываюцца ў сувязі з ціскам на кіраўніцтва друкарні.