Кандыдат у прэзідэнты з'явіцца ў апазіцыйных камуністаў у снежні
Партыя камуністаў Беларуская вызначыцца з партыйным кандыдатам у прэзідэнты ў снежні. Пра гэта заявіў сакратар ЦК ПКБ Валерый Ухналёў. Паводле яго слоў, сваю згоду на ўдзел у чарговых прэзідэнцкіх выбарах партыйнага кандыдата мусіць даць з'езд ПКБ, а канчатковае рашэнне прыме снежаньская партыйная канферэнцыя. Пакуль жа пра канкрэтную кандыдатуру няма гаворкі, кажа Ўхналёў. ПКБ таксама плануе паўдзельнічаць у праймерыз Аб'яднаных дэмакратычных сілаў, паведамляе БелаПАН.
Адзначым, што Партыя камуністаў Беларуская можа быць перайменаваная ў Беларускую партыю аб'яднаных левых "Справядлівы свет". Рашэнне вынесці гэтую назву партыі на разгляд другога паседжання XIV з'езду ПКБ прыняў у нядзелю закрыты пленум ЦК.