Кандыдата ў дэпутаты затрымалі на мяжы на 7 гадзінаў
На літоўска-беларускім пункце пропуску "Беняконі" ўвечары 11 красавіка беларускія мытнікі затрымалі аўтамабіль Алеся Зарэмбюка — кандыдата ў дэпутаты Мастоўскага райсавету і Гродзенскага аблсавету. Апазіцыянер вяртаўся у Беларусь з вучобы ў ЕГУ. Разам з ім у машыне знаходзіліся два яго аднагрупнікі.
Па словах Зарэмбюка, іх пратрымалі 7 гадзінаў. Начальнік заставы Сяргей Карабач заявіў, што не мае дазволу іх адпускаць. Спачатку мытнікі паведамілі хлопцам, што быццам бы старая польская віза ў пашпарце Зарэмбюка падробленая. Пасля гэтага правялі догляд машыны. У Андрэя Цалко для экспертызы ў КДБ канфіскавалі ноўтбук, у Зарэмбюка - фотаапарат.
Сам апазіцыянер інцыдэнт на мяжы звязвае з ціскам на яго як кандыдата ў дэпутаты. На дзеянні мытнікаў Зарэмбюк напісаў скаргу.