Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістраваныя 76 прадстаўнікоў АДС з 98

Паводле папярэдняй інфармацыі, з 98 прадстаўнікоў Аб'яднаных дэмакратычных сілаў, якія ўвайшлі ў адзіны спіс, кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістраваныя 76 чалавек.  У 22 выпадках акруговыя камісіі адмовілі ў рэгістрацыі. Асноўная прычына адмоваў - прадастаўленне непраўдзівых подпісаў. Таксама падставай для адмовы былі недакладныя звесткі ў дэкларацыях аб прыбытках і маёмасці.

З 29 сябраў АГП не прайшлі рэгістрацыю 4 чалавекі, з 24 сябраў Партыі БНФ - 5 (у тым ліку такія вядомыя дзеячы як Вінцук Вячорка і Віктар Івашкевіч), з 18 сябраў партыі камуністаў Беларускай - 5, з 13 сябраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) - 3. 

Прэтэндэнты, якія не прайшлі рэгістрацыю, рыхтуюць скаргі ў Цэнтрвыбаркам, інфармуе БелаПАН.