Кандыдатаў у прэзідэнты пакажуць па тэлевізары і дазволяць весці дэбаты

Кожнаму кандыдату ў прэзідэнты будзе дадзеная адна гадзіна эфірнага часу на тэлебачанні і радыё. Гэта будуць два выхады ў эфір па 30 хвілін.  Выступы кандыдатаў пакажа Першы нацыянальны тэлеканал. Пра гэта, паводле інфармацыі БЕЛТА, паведаміла старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына.

Акрамя таго, у кандыдатаў павялічыцца эфірны час за кошт магчымасці весці тэле- і радыёдэбаты. Гэты час будзе дадзены дадаткова да абвешчанай гадзіны. Нагадаем, што апошні раз тэледэбаты кандыдатаў у прэзідэнты адбываліся ў 1994 годзе.

Спн.Ярмошына заявіла, што бюджэтныя сродкі разлічаныя на 10 кандыдатаў у прэзідэнты. Акрамя таго, ёсць рэзервы на нечаканыя выдаткі.


Фота: leftportal.ru