Кангрэс ЗША прагаласаваў за вывад войскаў з Іраку

Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла графік вываду амерыканскіх войскаў з Іраку. Такім чынам кангрэсмены кінулі выклік прэзідэнту Джорджу Бушу, прывязаўшы гэты крок да выдаткоўвання 50 мільярдаў долараў на ваенныя выдаткі.  За законапраект прагаласавалі 218 галасамі супраць 203. Цяпер яго накіравалі ў сенат, дзе яго чакае нялёгкі лёс, бо рэспубліканцы абяцалі заблакаваць праект.

Reuters