Кангрэсмены ЗША: Беларусі трэба сістэмныя змены ў галіне правоў чалавека
Упершыню за апошнія 10 год Беларусь наведала прадстаўнічая дэлегацыя Кангрэса ЗША.
Амерыканскія кангрэсмены канстатавалі актуальнасць Акта аб дэмакратыі ў Беларусі, выказалі падзяку беларускаму кіраўніцтву за магчымасць наведаць краіну, а таксама спадзяванне на дэмакратычныя змены. Стасункі Беларусь-ЗША магчымыя пры ўмове сістэмных рэформаў.
Сенатар Бэнджамін Кардэн кіраўнік дэлегацыі, які ёсць і кіраўніком Хельсінкскай камісіі Кангрэсу ЗША, зазначыў, што гэта першы візіт такой прадстаўнічай дэлегацыі за апошнія больш як 10 год. І тое, што ён адбыўся, — сведчанне зацікаўленасці ў дыялогу.
“Я мяркую, што мы далі зразумець падчас сутрэчы з прэзідэнтам, што Беларусі варта адпавядаць нормам і міжнародным патрабаванням, якія яна ўзяла на сябе у межах АБСЕ”, — кажа Кардэн.
Ён патлумачыў, чаму дэлегацыя Кангрэса ЗША прыехала ў Беларусь: “Мы абмеркавалі з прэзідэнтам Беларусі сітуацыю ў галіне правоў чалавека, неабходнасць дэмакратычных рэформ, змены выбарчага заканадаўства, захоўвання правоў грамадзян выказваць свае меркаванні. Гаворка ішла пра правы рэлігійных меншасцяў, недзяржаўных арганізацыяў. Мы патлумачылі прэзідэнту Лукашэнку, што, па нашым меркаванні, Беларусь не адпавядае нормам у гэтых галінах, што зафіксавана шэрагам міжнародных арганізацыяў”.
Крыстафер Сміт — галоўны прадстаўнік меншасці Рэспубліканскай партыі ў Хельсінкскай камісіі — адзначыў: "Нашая сустрэча з прэзідэнтам была адкрытай. Падчас сустрэчы мы выказалі занепакоенасць парушэннем правоў чалавека ў Беларусі, асабліва ў тым, што тычыцца свабод. Мы падкрэслілі ў размове з прэзідэнтам, што словы – гэта добра, але справы нашмат больш важныя".
Як распавёў Сміт, прэзідэнт Лукашэнка выразіў надзею, што санкцыі будуць адменены, але, як зазначыў кангрэсмен, "наша дэлегацыя дала ясна зразумець, што ўсё залежыць ад прэзідэнта. Мяч на яго баку поля". Акт аб дэмакратыі ў Беларусі, які, як выказаўся кангэрсмен, быў ашаламляльна прыняты рэспубліканцамі і дэмакратамі, падпісаны два года таму прэзідэнтам Бушам і дзеянне якога два тыдня таму было падоўжана прэзідэнтам Абамай, дагэтуль застаецца актуальным. "У Акце аб дэмакратыі гаворыцца пра правы чалавека, якія трэба захоўваць па ўсім свеце і ў тым ліку ў Беларусі. Прэзідэнту Беларусі варта разумець, што павінны мець месца сістэмныя змены ў галіне правоў чалавека ў Беларусі", — зазначыў Сміт.
Кангрэсмен Догет падкрэсліў як канструктыўны факт тое, што прэзідэнт Лукашэнка гаварыў пра неабходнасць ліквідаваць бар’еры, якія існуюць паміж нашымі краінамі. “Але падчас дыялога, зазначае кангрэсмен, ён назваў ані воднага бар’ера, які мог бы быць ліквідаваны. Замест таго, каб прапанаваць нейкі шлях па ліквідацыі бар’ераў, ён адмаўляў існуючую зараз у Беларусі палітычную сітуацыю. Вельмі важна працягнуць весці размову, але пакуль мы не пабачым рэальных дзеянняў, я не бачу падставаў, каб весці гандаль, аказваць дапамогу альбо даваць крэдыты”.
Сенатар Роджэр Уікер дадаў: “Эканамічная падтрымка магчыма, але яе памер цалкам залежыць ад дзеянняў прэзідэнта”.
Умовы, пры якіх паляпшэнне стасункаў магчымае, цалкам вядомыя.
“Падчас размовы з прэзідэнтам, — кажа кангрэсмен Сміт, — мы падкрэслілі, што ў нас ужо ёсць дарожная карта. І мы віталі б павелічэнне гандлевых стасункаў паміж нашымі краінамі. У Акце аб дэмакратыі ў Беларусі добра прапісана, чаго мы чакаем. Мы, дэмакраты і рэспубліканцы, але мы ўваходзім у Кангрэс. Прэзідэнту Лукашэнку варта ставіцца да апазіцыі як да тых, хто прадстаўляе інтарэсы Беларусі, а не як да тых, каго варта прыціскаць”.
Што тычыцца вызвалення з турмы амерыканскага грамадзяніна Эмануіла Зельцэра, пра што на момант размовы з журналістамі было яшчэ невядома, — кангрэсмен Роберт Аберхольд назваў яго “пазітыўным і першым крокам, які дазволіў бы працягнуць размову”.