Канстанцін Сіўцоў падняўся на 22-е месца ў агульным заліку “Тур дэ Франс”

Беларускі велагоншчык Канстанцін Сіўцоў падняўся на 22-е месца ў агульным заліку самай прэстыжнай велагонкі свету “Тур дэ Франс”.  Па суме 11 этапаў ён знаходзіцца на 22-м месцы ў агульным заліку. Яго паўднёваафрыканская каманда “Барлаворлд”, якая на трасе трымалася разам, фінішыравала ў лідыруючай групе.

А вось іншы беларус Аляксандр Кучынскі з італьянскага “Ліквігаса” пасля нядаўняга поспеху — 9 месца на адным з этапаў — учора фінішыраваў у апошняй групе з 10-хвілінным адставаннем ад лідэра. У агульным заліку Кучынскі месціцца на 161-м месцы.

БЕЛТА