Кансультант Біла Гейтса выступіць перад беларускімі топ-менеджэрамі
Сусветна вядомы кансультант па глабальнай стратэгіі вядзення бізнесу Рован Гібсан прыме ўдзел у канферэнцыі "Топ-менеджмент: сіла інавацый", якая адбудзецца ў Мінску 21-22 лістапада. Гібсана называюць лепшым у свеце экспертам па стратэгіі міжнародных карпарацый. Ён кансультаваў кіраўніка карпарацыі "Майкрасофт" Біла Гейтса, за апошнія дваццаць гадоў курыраваў некалькі дзясяткаў фінансава паспяховых міжнародных кампаній. Кансультант з'яўляецца аўтарам сусветных навуковых бестселераў, артыкулаў і шырока цытуецца медыямі.
“Інтэрфакс”
“Інтэрфакс”