Капітан бабруйскага цеплахода "Мара" звольніўся з-за малога заробку
Ужо некалькі дзён новы бабруйскі прагулачны цеплаход “Мара” не ажыццяўляе рэйсы. У горадзе пачалі хадзіць самыя розныя чуткі. Так, ананімныя супрацоўнікі гарводаканалу паведамілі, што цеплаход, які паспешліва запусцілі да Дня горада, як высветлілася, не прайшоў патрэбных тэхнічных нормаў і стаіць аштрафаваны на пераабсталяванні.
Але у кіраўніцтве водаканалу гэтую інфармацыю аспрэчылі. Супрацоўніца водаканалу Наталля Рубан паведаміла, што прастой цеплахода звязаны з адсутнасцю капітана. Віктар Салавей, па словах Наталлі Рубан, не пагадзіўся з заробкам у 1,5 млн руб. і патрабаваў не менш за 2,5 млн. Канфлікт прывёў да звальнення новаспечанага капітана “Мары”.