Капітанам зборнай Беларусі на матчы з Ізраілем павінен быць А.Кульчы

На сайце газеты “Прэсбол” праводзіцца галасаванне адносна персоны капітана зборнай Беларусі на матчы з Ізраілем, які пройдзе 22 жніўня на мінскім стадыёне “Дынама”.

Наведнікі сайту выдання вызначылі двух фаварытаў: гэта Аляксандр Кульчы, які па стане на 12.00 17 жніўня набраў 34 % галасоў, і Максім Рамашчанка з 31 % галасоў. За імі ідуць Аляксандр Глеб (12 %) і Раман Васілюк (8 %).