Капрызы надвор'я: У Чашніках падтапіла дамы, у Сянне згарэў лён
Навальніцы 11 чэрвеня не моцна пашкодзілі гаспадарку віцебшчыны. Толькі ў райцэнтры Чашнікі падтапіла падвалы чатырнаццаці жылых дамоў у прыватным сектары. У жылыя памяшканні вада не дабралася. На Багушэўскім ільнозаводзе ў Сенненскім раёне нашкодзіла маланка. Яна падпаліла скірду льну. Згарэли дзве тоны леташняй сыравіны.