Карбалевіч: прызнанне ЕС вынікаў выбараў не будзе прынцыповым для ўладаў
Прызнанне Еўрасаюзам вынікаў мясцовых і прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі не будзе прынцыповым для ўладаў. Такое меркаванне ў інтэрв'ю БелаПАН выказаў палітолаг Валерый Карбалевіч. "Безумоўна, улады будуць прыкладаць высілкі, каб ЕС прызнаў вынікі выбараў, аднак сімвалічным і прынцыповым гэтае прызнанне для іх не будзе", — лічыць Карбалевіч.
Ён мяркуе, што галоўнае для афіцыйнага Мінску не міжнароднае прызнанне выбараў, а ўтрыманне ўлады.
Ён мяркуе, што галоўнае для афіцыйнага Мінску не міжнароднае прызнанне выбараў, а ўтрыманне ўлады.