Карбалевіч: Раманчук на пасадзе прэм’ера быў бы выгадны цяперашняй уладзе

Улады зацікаўленыя у тым, каб упэўніць заходніх інвестараў у непазбежнасці эканамічных рэформаў у нашай краіне. А для гэтага маглі і насамрэч прапанаваць кандыдату ў прэзідэнты, эканамісту Яраславу Раманчуку пасаду прэм’ер-міністра, лічыць палітолаг Валер КарбалевічКарбалевіч: “Пытанне: “Хто будзе кіраваць эканомікай у Бнеларусі пасля выбараў?” – гэтае пытанне хвалюе шмат каго. Хвалюе заходніх бізнэсменаў, заходніх палітыкаў. І таму асоба Раманчука знакавая. Гэта сімвал лібералізму, сімвал ліберальнай эканомікі. І калі б Раманчук апынуўся ва ўрадзе – гэта быў бы сігнал бізнэсмэнам: “Прыходзьце да нас – у нас пачынаюцца сур’ёзныя рынкавыя рэформы”.

Да таго ж, кажа эксперт, такім чынам яны маглі заангажаваць апазіцыйнага палітыка і “збіць” у яго пратэстны настрой.

Што ж тычыцца таго, ці можна верыць такім абяцанням, то, на думку Карбалевіча, у выпадку падману пацярпеў бы імідж Адміністрацыі прэзідэнта, а не Раманчука – ён не вырашаў гэта пытанне кулуарна, а адразу яго публічна агучыў.