"Карта паляка" мала паўплывае на лік эмігрантаў у Польшчу — эксперт
Увядзенне "карты паляка" мала паўплывае на колькасць мігрантаў, якія прыязджаюць у Польшчу на сталае месца жыхарства. Такое меркаванне дырэктара Цэнтральнаеўрапейскага даследчыцкага форуму па міграцыі і народанасельніцтве Марэка Купіжэўскага цытуе БелаПАН. "Карта паляка" не дае права на пераезд у Польшчу, зазначыў эксперт. Аднак ён лічыць, што з увядзеннем "карты паляка" ў Польшчы можа значна павялічыцца колькасць часовых або працоўных мігрантаў.
Нагадаем, што паводле ацэнак польскага МЗС, прэтэндаваць на атрыманне "карты паляка" могуць каля 250 тысяч грамадзян Беларусі.
Нагадаем, што ўладальнік "карты" мае права атрымаць доўгатэрміновую шматразовую візу ў Польшчу, легальную працу на тэрыторыі Польшчы без адмысловага дазволу. Ён таксама можа займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю нароўні з польскімі грамадзянамі, у першачарговым парадку прэтэндаваць на фінансавыя сродкі, вылучаныя для падтрымкі палякаў за мяжой, праязджаць па чыгунцы з 37-адсоткавай зніжкай.