Каржакоў прызнаўся, што выратаваў “Базар”, падарыўшы Лукашэнку баян

Самую гучную легенду “Славянскага базара” днямі расійскай “Экспрэс-газеце” распавёў былы кіраўнік Службы бяспекі Барыса Ельцына Аляксандр Каржакоў.
“Менавіта я звёў кампазітара Крутога з Лукашэнкам дзесяць гадоў таму, калі фэст практычна загнуўся. Купілі мы за дзесяць тысяч баксаў самы лепшы баян у Туле і паехалі дарыць яго бацьку. Сыгралі яму, песень паспявалі, ды і пераканалі яго стаць патронам фэсту”, — сказаў Каржакоў.

"Комсомольская правда в Беларуси"