Касачоў: Выбары ў Беларусі выклікаюць сур'ёзную заклапочанасць

"Выбары ў Беларусі натуральна выклікаюць сур'ёзную заклапочанасць", — заявіў сёння кіраўнік дэлегацыі РФ ў ПАСЕ Канстанцін Касачоў у эфіры Вести-24.  Такім чынам адзін з функцыянераў расійскай партыі ўлады — "Адзінай Расеі", — пракаментаваў рашэнне Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы правесці 27 студзеня тэрміновыя дэбаты па сітуацыі ў Беларусі.

Касачоў растлумачыў, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прайшлі з парушэннем цэлага шэрагу еўрапейскіх нормаў. Асаблівую заклапочанасць, па яго словах, выклікаюць падзеі, якія адбыліся адразу пасля выбараў.

Разам з тым, старшыня камітэта Дзярждумы па міжнародных справах падкрэсліў, што з пункту гледжання "Адзінай Расіі" легітымнасць прэзідэнта Лукашэнкі не выклікае сумневаў.