Касацыйны суд адмовіў “дробным хуліганам”, але пошліну вярнуў
Сёння Брэсцкі абласны суд адмовіў Раману Кісляку і яшчэ 18 апазіцыянерам па сутнасці іхнай заявы. Палітыкі прасілі скасаваць рашэнне суда першай інстанцыі, які прызнаў законнай адмову Брэсцкага гарвыканкама правесці 30 ліпеня “Марш дробных хуліганаў”. Калегія аблсуда прызнала незаконным толькі спагнанне судовай пошліны з кожнага з 19 заяўнікаў. Ім вернуць каля 700 тыс. рублёў. Адзін з удзельнікаў працэса, чалец сацыял-дэмакратычнай партыі
“Грамада” Валянцін Лазарэнкаў, сказаў “Еўрарадыё”: – Абуральна тое, што
суд не ўзяў у разгляд нашыя відавочныя аргументы. Прынамсі, на
пешаходнай вуліцы Савецкай ладзяць рэкламныя акцыі, там праходзяць
масавыя мерапрыемствы праўладных арганізацый, прыкладам, БРСМ. А нам
адпісалі шэсце на стадыён “Лакаматыў". Як можна праводзіць дэманстрацыю
на стадыёне!
Апазіцыйныя просьбіты незадаволеныя і будуць скардзіцца вышэй, заявіў Валянцін Лазарэнкаў.
Апазіцыйныя просьбіты незадаволеныя і будуць скардзіцца вышэй, заявіў Валянцін Лазарэнкаў.