Касцян: “Цягам тыдня “працоўныя лагеры” можна ўзаконіць”
Як стала вядома Еўрарадыё, сёння любая спроба саслаць бацькоў, якія не кампенсуюць дзяржаве ўтрыманне іх дзяцей, у “працоўныя лагеры” будзе супрацьзаконнай. Але пры жаданні прэзідэнт і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў могуць за тыдзень вырашыць гэтую “праблему”.
Днямі на нарадзе, прысвечанай выкананню дэкрэта №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядбайных сем’ях”, Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў навесці ў гэтым пытанні “рэвалюцыйны парадак”. І нават падказаў як: стварыць для нядбайных бацькоў, якія не вяртаюць дзяржаве выдаткі на утрыманне іх дзяцей, “працоўныя лагеры” ў кожнай вобласці. Еўрарадыё вырашыла даведацца, ці законна адпраўляць у лагер чалавека, які не парушыў ніводнага артыкула Крымінальнага кодэкса.
Былы старшы следчы пракуратуры Фрунзенскага раёна Мінску, праваабаронца і кіраўнік юрыдычнай службы Аляксандра Казуліна Алег Воўчак лічыць, што калі нядбайных бацькоў пачнуць ссылаць у “працоўныя лагеры”, то гэта будзе супрацьзаконна.
Алег Воўчак: “У заканадаўстве няма такога паняцця, як “адпраўка ў працоўныя лагеры бацькоў, якія не аплачваюць аліменты”. Трэба ўнесці ў шэраг Кодэксаў неабходныя змены, абгрунтаваць. Можа, чалавек захоча абскардзіць рашэнне наконт сябе, то як ён можа гэта зрабіць? Гэта ўсё павінна быць у Крымінальна-працэсуальным Кодэксе прапісана”.
Паводле слоў праваабаронцы, па загадзе “зверху” усе неабходныя змены ў заканадаўства могуць унесці дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Але хутчэй, лічыць ён, прэзідэнт выдасць адпаведны указ.
Алег Воўчак: “Хутчэй за ўсё будзе нейкі указ, і гэты указ будзе падставай такіх бацькоў туды накіроўваць. Але гэта незаконна будзе. Кожны зможа тады звяртацца ў суд і абскардзіць гэта”.
Юрыст кажа, што наводзіць “рэвалюцыйны парадак” ужо сёння суддзі не змогуць пры ўсім імкненні як хутчэй выканаць пажаданне кіраўніка дзяржавы.
Алег Воўчак: “Толькі калі будзе нейкі дэкрэт альбо указ. Толькі тады суддзі на іх будуць спасылацца. Гэта як крайні варыянт”.
Нягледзячы на тое, што словы Лукашэнкі пра неабходнасць стварэння “працоўных лагераў” былі пададзеныя СМІ як навіна, не прэзідэнт з’яўляецца аўтарам беларускага варыянта гэтай ідэі. Еўрарадыё прыгадала, што першым з такой ініцыятывай яшчэ 4 гады таму выступаў тагачасны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Касцян. І сёння ён лічыць, што ўсе неабходныя праўкі ў заканадаўстве можна зрабіць за тыдзень.
Сяргей Касцян: “Гэта не такая ўжо праблема – унесці артыкулы ў Крымінальны кодэкс. А па-другое – указ прэзідэнта! І прымаецца пастанова Палаты прадстаўнікоў паводле указу прэзідэнта, і гэта становіцца законам. Гэта можна зрабіць на працягу аднаго тыдня”.
Больш за тое, былы дэпутат і былы выкладчык Мазырскага педагагічнага інстытута нагадаў пра тое, што адначасова з прапановай аб стварэнні “працоўных лагераў” ён прапаноўваў такіх нядбайных бацькоў стэрылізаваць.
Сяргей Касцян: “Я нават больш жорстка тады выказаўся. Каб гэтыя п’яніцы не нараджалі дзяцей, калі ў іх ужо ёсць 2-3 дзяцей, то праводзіць стэрылізацыю. І ніякай больш нараджальнасці, калі яны не паддаюцца лячэнню. Дзяржава бярэ дзяцей на утрыманне, а іх прымусіць працаваць і… стэрылізаваць!”
Цяпер, лічыць Касцян, следам за “працоўнымі лагерамі” і прапанаваная ім стэрылізацыя наноў пачне абмяркоўвацца. Прычым на самым высокім узроўні.
Сяргей Касцян: “Сродкі масавай інфармацыі тады пашумелі і забыліся, нібыта праблема вырашаная. І вось – пайшла раскрутка наноў!”
У тым выпадку, калі гэтыя “працоўныя лагеры” будуць створаныя, яны ўвойдуць у сістэму Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Але, паводле слоў кіраўніка прэс-службы МУС Святланы Бароўскай, пакуль праваахоўныя органы ніякіх дырэктыў “зверху” на гэты конт не атрымлівалі і рабіць нічога не пачыналі.
Святлана Бароўская: “Пакуль я не гатовая на гэты конт нічога адказаць. Я так сама, як і вы, чула выступ Аляксандра Рыгоравіча, але гэта ўсё, што я магу на гэты конт сказаць”.
Да таго ж узнікае пытанне эканамічнай мэтазгоднасці стварэння ўзгаданых лагераў. На гэта звярнуў увагу юрыст Алег Воўчак.
Алег Воўчак: "Колькі затраціцца рэсурсаў, колькі будзе чыноўнікаў, якія займаюцца гэтай праблемай? І харчаванне, і жыллё, і ацяпленне, і шмат чаго яшчэ. Каб такі лагер арганізаваць, неабходна правесці ўзгадненні ў 10-12 установах рознага ўзроўню. Хай ён заробіць там 100 тысяч, а дзяржава ўкладзе 300-400. Ці каштуе адно другога? Асабліва ва ўмовах эканамічнага крызісу”.