Касманаўты ніколі не займаліся сэксам на арбіце – расійскі навуковец
Касманаўты ніколі не займаліся сэксам на арбіце. Расійскі навуковец абвяргае паведамленні прэсы пра тое, што амерыканскія і расійскія касманаўты ўдзельнічалі ў такіх эксперыментах. «Ні пра які сэкс на арбіце я не чуў, - кажа намеснік кіраўніка
Інстытута медыка-біялагічных праблемаў Валерый Багамолаў. – Не было
эпізодаў, якія сведчылі б пра тое, што падчас нейкай экспедыцыі
касманаўты займаліся сэксам».
Паводле публікацыі ў газеце «The Guardian», у 1996 годзе НАСА правяло даследаванне магчымых позаў для заняткаў сэксам ва ўмовах бязважкасці. Толькі чатыры позы былі прызнаныя для гэтага прыдатнымі.
Багамолаў жа адзначае, што “касманаўты – жывыя людзі, але за ўсю гісторыю касмічных палётаў гэтае пытанне ніколі не выклікала праблемаў”.
Інтэрфакс