Касмічны зонд ЕС пакідае Зямлю і ляціць да межаў Сонечнай сістэмы

Касмічны зонд "Разэта" Еўрапейскага касмічнага агенцтва ў пятніцу здзейсніў трэцяе і апошняе рандэву з Зямлёй, пасля чаго паляціць за каметай, з якой павінен будзе сустрэцца ў 2014 годзе.
Запушчаная ў 2004 годзе, "Разэта" двойчы аблятала вакол Землі і адзін раз вакол Марса. Пасля палёту вакол Зямлі і Месяца "Разэта" паляціць да астэроіда Лютэцыя і да знешніх межаў Сонечнай сістэмы.  Пік місіі — рандэву з каметай Чурумава-Герасіменка —прыпадае на травень 2014 года. На паверхню каметы, якая складаецца з пылу і лёду, "Разэта" апусціць апарат "Філі".

"Разэта" і "Філі" праназіраюць і запішуць працэсы пераўтварэння каметы, якая ўтрымлівае матэрыялы, якія не змяняліся з часу фармавання Сонечнай сістэмы 4,6 млрд гадоў назад, інфармуе bbc.co.uk.