Кастусёў на Раство напісаў мітрапаліту Філарэту
У сваім звароце экс-кандыдат на прэзідэнта акцэнтаваў увагу на падзеях 19 снежня. Сёлета “светлы дзень Раства ў Беларусі азмрочаны ўжо 20 днямі гвалту дзяржавы супраць грамадзянаў, маштаб якога нечуваны з савецкіх часоў, і які перайшоў усялякія межы здаровага сэнсу, справядлівасці і маралі”, — піша ў звароце Рыгор Кастусёў. На яго думку, немагчыма апраўдаць пабітымі шклянымі дзвярмі мэтанакіраванае збіццё сотняў мірных грамадзянаў (у тым ліку жанчынаў і людзей сталага веку), "канвеерныя" прысуды на падставе пісаных пад капірку пратаколаў, адмовы ў аказанні медычнай дапамогі пацярпелым, бясконцы шэраг ператрусаў, затрыманняў, арыштаў, пагрозаў. Палітык таксама звяртае ўвагу мітрапаліта Філарэта на тое, што за краты трапілі людзі, якія не мелі ніякага дачынення да гвалту 19 снежня.
Падобныя дзеянні, пагатоў, калі іх крыніцай з’яўляюцца дзяржаўныя органы, нясуць сур'ёзную шкоду Беларусі, бо расколваюць грамадства, разбураюць самыя асновы міру і спакою ў краіне, гаворыцца ў заяве. Рыгор Кастусёў просіць пастыра праваслаўных вернікаў у Беларусі “узняць свой голас у абарону справядлівасці і маральнасці, заклікаць улады да вызвалення ўсіх зняволеных паводле палітычных матываў і да спынення ўсялякіх рэпрэсіяў”, паведамляе Радыё Свабода.