Кастусёў — за прыватную ўласнасць, але "Белтрансгаз" нацыяналізуе
Прэтэндэнт ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў лічыць прыватызацыю "Белтрансгазу" Расіяй незаконнай. Палітык сцвярджае, што праз свае энэргапрадпрыемствы Крэмль уплывае на Беларусь.
Праз іх кіраўніцтва Крамля можа навязваць Беларусі свае схемы пастаўкі нафты ці ўвогуле перакрываць іх, мяркуе Кастусёў. Каб Беларусь не залежала ад Расіі ў пастаўках энерганосьбітаў, трэба вярнуць беларускаму народу "Белтрансгаз". Пра гэта Рыгор Кастусёў распавёў Еўрарадыё.
Кастусёў: "Ніхто, ніякая іншая краіна не павінна ўплываць на рашэнні беларускага ўраду, адкуль браць энерганосьбіты і як іх пастаўляць. Магчымасці па пастаўцы з іншых крыніц, акрамя расійскага боку, трэба максімальна выкарыстоўваць".
Разам з тым палітык адзначыў, што Партыя БНФ надае вялікае значэнне развіццю прыватнай уласнасці ў Беларусі. Але не ў выпадку з "Белтрансгазам".
Нагадаем, што на сёння Беларусі належыць толькі палова акцыяў "Белтрансгаз". Астатнімі акцыямі валодае расійскі "Газпрам".