Касю Сцяпанаву ў Астравецкім КДБ распытвалі пра Плошчу

Студэнтку ЕГУ Касю Сцяпанаву, якую сёння знялі з цягніка на літоўска-беларускай мяжы, у Астравецкім КДБ распытвалі пра Плошчу. 
Нагадаем, 19 снежня Сцяпанава не была ў Мінску, а знаходзілася ў Віцебску, дзе працавала назіральніцай на адным з участкаў. 20 снежня яна паехала ў Вільню, а сёння вярталася дахаты на вакацыі. 

Кася Сцяпанава паведаміла Еўрарадыё, што ў КДБ ёй паабяцалі адпусціць яе і пасадзіць на цягнік. Цяпер Кася Сцяпанава чакае памежнікаў.