Казулін лічыць, што Еўропа не прызнае беларускія выбары дэмакратычнымі

Еўропа не прызнае парламенцкія выбары ў Беларусі дэмакратычнымі, але адзначыць пазітыўныя змены. Такое меркаванне выказаў былы палітвязень Аляксандр Казулін. Паводле яго словаў, такая пазіцыя дазволіць Захаду "зрабіць нейкія крокі насустрач беларускаму палітычнаму рэжыму".
Казулін падкрэсліў, што Захад вельмі зацікаўлены пачаць новы этап у развіцці адносінаў з Беларуссю. "Паляпшэнне адносінаў з Еўрасаюзам і ЗША ў нацыянальных інтарэсах Беларусі і яе народа. Трэба рухацца ў накірунку паляпшэння адносінаў, але нельга пытанні маралі, дэмакратычных правоў і свабодаў апускаць на апошняе месца", - заявіў палітык.

Аляксандр Казулін перакананы, што ў дыялогу паміж Захадам і ўладамі Беларусі абавязкова мусяць удзельнічаць дэмакратычныя сілы.

БелаПАН