Казулін: Нельга весці дыялог з дыктатарам ці займацца яго выхаваннем

Аб’яднанне дэмакратычных сіл магчымае толькі пры шчырых і адкрытых размовах. Гэткую думку выказаў палітык Аляксандр Казулін 15 лютага на паседжанні Рады беларускай інтэлегенцыі. У гутарцы з Еўрарадыё Аляксандр Казулін патлумачыў, што называць відавочнае іншымі імёнамі – тупіковы шлях.

Аляксандр Казулін: “Міне час, і многае станецца відавочным. Я думаю, што і зараз многае відавочна. Тое, што мы казалі, дыялог нельга весці з дыктатарам – без усялякіх умоў – і нельга займацца яго выхаваннем, бо гэта цягне вельмі сур’ёзныя наступствы. І зараз гэта ўсё відавочна”.