Казулін: Я гатовы і быць адзіным, і працаваць на адзінага

Аляксандр Казулін гатовы ісці на прэзідэнцкія выбары. Як у якасці адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл, так і ў якасці сябра выбарчага штаба такога адзінага. Пра гэта ён распавёў у размове з Еўрарадыё.
Аляксандр Казулін: “Я хацеў бы працаваць і ў камандзе адзінага кандыдата. А калі людзі палічаць, што я магу быць адзіным, то таксама. Але трэба, каб была выкананая адна ўмова – каб людзі кансалідаваліся. Дзеля будучыні. Калі будзе адпаведная кансалідацыя ўсіх дэмакратычных сіл, то тады ёсць сэнс прымаць удзел. Калі яе не будзе, то прымаць удзел у паразе я не збіраюся”.

Вылучацца ў якасці незалежнага альбо кандыдата ад якой-небудзь партыі ці ініцыятывы палітык не жадае.

Аляксандр Казулін: “Прымаць удзел у якасці дэкарацыі, граць на руку ўлады, мне проста сорамна”.

Пакуль жа, кажа Казулін, усе кандыдаты, якія заявілі пра свае прэзідэнцкія амбіцыі, пераследуюць свае асабістыя мэты – агульнай мэты ў дэмакратычных сіл няма.