КДБ арыштаваў старшага следчага Генпракуратуры Святлану Байкову

КДБ Беларусі арыштаваў старшага следчага па асабліва важных справах Генеральнай пракуратуры, ардэнаносца Святлану Байкову. Як паведамляе "Ежедневник", арышт звязаны з апошняй справай, якое расследавала Святлана Байкова. Абвінавачванымі па ёй праходзілі былы дырэктар Дэпартамента фінансавых расследаванняў Анатоля Грамовіча, генерал-маёр КДБ у адстаўцы Анатоль Зарэцкі, іншыя высокапастаўленыя асобы, а таксама некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў мытні.

Следчыя мерапрыемствы праводзяцца ў стаўленні ўсіх чальцоў следчай групы, якой кіравала Святлана Байкова. Гэта каля дзясятка супрацоўнікаў як самой пракуратуры, так і МУС, якія спецыялізаваліся на расследаванні асабліва важных крымінальных справаў, звязаных з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй у органах дзяржкіравання.

Па звестках "Ежедневника", калегі кажуць пра Байкову як пра чалавека, які прынцыпова жорстка ставіцца да карупцыянераў.