КДБ не дазволіла Рыгору Кастусёву выехаць на канферэнцыю у Варшаву

Следчы КДБ не дазволіў Рыгору Кастусёву выехаць у Варшаву, каб узяць удзел у канферэнцыі ў польскім Сейме 13 студзеня. Тэмай канферэнцыі будзе сітуацыя ў Беларусі, паведамляе сайт партыі БНФ.

Былы кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў з'яўляецца адным з падазраваных па справе 19 снежня і без дазволу следчага не мае права выязджаць за межы Беларусі.

Партыю БНФ на канферэнцыі, якая мае назву "Вайсковае становішча ў Беларусі? Як да таго дайшло і што далей?", будзе прадстаўляць старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Таксама ў мерапрыемстве возьмуць удзел іншыя беларускія і польскія палітыкі, а таксама сваякі палітвязняў.

У межах канферэнцыі адбудзецца паседжанне сеймавай групы па справах Беларусі.