КДБ спрабуе вярнуць Міхалевіча з дапамогай сястры?
Да старэйшай сястры Алеся Міхалевіча Алены звярнуліся супрацоўнікі КДБ з просьбай ўгаварыць брата-палітыка вярнуцца з уцёкаў.
Праўда, гутарка, якая адбылася з супрацоўнікамі беларускіх спецслужбаў, падалася ёй дзіўнай.
"Неяк нелагічна ўсё было. Казалі, каб мы ўгаварылі вярнуцца назад Алеся, потым — што ведаюць, што ён тут, у краіне, пасля — што зараз яго прывязуць, пакажуць", — распавяла Алена сайту Pyx.by.