КДБ: Сярод украінскіх бежанцаў, якія прыехалі ў Беларусь, баевікоў няма

"Сярод тых, хто прыбыў сюды, мы такіх не бачым. Тыя, якія выклікалі сумневы ці пра якіх мы ведалі адназначна, што датычныя да гэтай дзейнасці, сюды не прыехалі", - сказаў кіраўнік КДБ.

Ён адзначыў, што баявыя дзеянні ва Украіне ствараюць пагрозу суседнім краінам, паведамляе “Інтэрфакс”. “Мы абавязаныя прымаць меры, каб уся гэтая зараза ня перакінулася на нашу тэрыторыю”, - падкрэсліў Вакульчык.

Нагадаем, што днямі МУС агучыла прыкладную лічбу украінцаў, якія пераехалі ў Беларусь ад пачатку актыўных баявых дзеянняў ва Украіне – 30 тысяч чалавек.