КДБ вярнуў гомельскім апазіцыянерам камп’ютары, канфіскаваныя ў 2007 годзе
КДБ вярнуў шэсць камп’ютараў, якія ў 2007 годзе канфіскаваў у гомельскіх актывістаў апазіцыі.
Як адзначыў старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў, не ўся аргтэхніка, якую вярнулі спецслужбы, была ў спраўным стане.
Напрыклад, з яго камп'ютара знікла сістэмная карта, але разам з тым з'явіліся файлы, якіх да вобыску і канфіскацыі тэхнікі не было, — статут, анкета, памяткі арганізацыі "Малады фронт" і восем вірусаў.
Вобыск і канфіскацыя аргтэхнікі адбыліся ў офісе абласной арганізацыі АГП у кастрычніку 2007 года. Супрацоўнікі КДБ растлумачылі свае дзеянні правядзеннем аператыўных мерапрыемстваў па крымінальнай справе ў дачыненні да членаў незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт".
БлаПАН