КДБ затрымаў на брэсцкай мяжы тавары на 2,5 мільярды рублёў
Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар абласнога ўпраўлення Міхаіл Шаркоўскі. Па яго словах, была арыштаваная буйная партыя тавараў замежнага паходжання без належных дакументаў.
Шаркоўскі: "Затрыманыя два бусы з бытавой тэхнікай. Потым знайшлі больш на месцах гандлю. На два з паловай мільярды. Гэта рэальная сума. Прыблізная, праўда, бо яшчэ падлічваюць".
Што праўда, прызнае Шаркоўскі, тавар везлі не міма мытні. Былі выкарыстаныя "прагалы" ў заканадаўстве. Так званыя “мурашкі” вязуць тавары спажывання: хто - печ, хто - тэлевізар. Потым яны аддаюць гандлярам, і тыя перапрадаюць без належных дакументаў.