КДБ займаецца прыцягненнем інвестыцый у беларускую эканоміку
14,5 млрд рублёў інвестыцый прыцягнула ў беларускую эканоміку Ўпраўленне КДБ па Мінску і Мінскай вобласці. Падрабязнасці гэтых праектаў, на жаль, не паведамляюцца. Як адзначае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу УКДБ, прыцягненне інвестыцый адбываецца ў межах выканання прынятай на 3-м Усебеларускім народным сходзе праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны да 2011 года.