КДК: Тэрміны ўзвядзення аб'ектаў у гістарычнай частцы Мінску сарваныя
Прыватныя забудоўшчыкі зрываюць тэрміны ўзвядзення аб'ектаў у гістарычнай частцы Менска. Такую заяву зрабілі супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю (КДК). Старшыня КДК Зянон Ламаць падвергнуў рэзкай крытыцы заказчыкаў і забудоўшчыкаў. Па ягоных словах, праца практычна праваленая, запланаваныя аб'екты не дабудаваныя. На праектаванне і будаўніцтва невялікіх па аб'ёме адміністрацыйна-гандлёвых будынкаў сыходзіць у сярэднім 5-7 гадоў. Пры такіх тэмпах рэстаўрацыі цэнтра Мінску, па словах З.Ломаця, праца не завершыцца не толькі да 2010-га, але і да 2015 года.
Зараз паводле плану рэканструкцыі і рэстаўрацыі рэалізуецца 10 інвестыцыйных праектаў, але практычна тэрміны іх выканання сарваныя. На рэалізацыю праграмы з 2004 гады ўжо накіраваныя 165,6 млрд рублёў, у тым ліку 26,2 млрд рублёў бюджэтных сродкаў. Акрамя таго, з мясцовага і рэспубліканскага бюджэту накіраванае яшчэ 77,3 млрд рублёў на ўзнаўленне аб'ектаў гістарычнага цэнтра, якія не ўвайшлі ў праграму.
У ліку парушэнняў адзначаны і такі факт. Мінгарвыканкам надзяліў КУП "Мінская спадчына" правам здачы ў арэнду аб'ектаў нерухомасці. Але прадпрыемства здавала ў арэнду плошчу па сярэдняй стаўцы ўсяго 5,6 еўра за 1 кв.м у месяц, у той час як прыватныя структуры здаюць памяшканні ў гістарычным цэнтры горада па кошце ад 15 да 36 еўра за 1 кв.м.
БЕЛТА