Кенійская дэпутатка заклікала жанчын да сэкс-байкоту перад выбарамі

Кенійская дэпутатка заклікала жанчын да сэкс-байкоту перад выбарамі

Кенійская дэпутатка Мішы Мбока заклікала жанчын не займацца сэксам з мужамі, пакуль тыя не зарэгіструюцца выбаршчыкамі на ўсеагульных выбарах 8 жніўня. Палітык лічыць, што гэта найлепшая стратэгія, каб прыцягнуць апазіцыйныя галасы, перадае Бі-Бі-Сі.

Рэгістрацыя выбаршчыкаў заканчваецца 17 лютага. Па словах Мбока, сэкс — магутная зброя, каб заахвоціць мужчын зарэгістравацца на выбары.

Дарэчы, мужа самой Мбока байкот не закране, бо ён ужо атрымаў сваю карту выбаршчыка.

У Кеніі на другі тэрмін хоча балатавацца цяперашні прэзідэнт Ухуру Кеніята. Яго сапернікам стане кандыдат, якога падтрымлівае альянс апазіцыйных партыяў. Мбока спадзяецца, што сэкс-байкот дапаможа прыцягнуць на выбары апазіцыйныя галасы.

Дарэчы, гэта не першая спроба паўплываць на палітычную сітуацыю ў Кеніі з дапамогай сэкс-байкоту. У 2009 годзе кенійкі правялі тыднёвы сэкс-страйк, каб спыніць канфлікт паміж прэзідэнтам Мваі Кібакі і прэм'ер-міністрам Раілам Адзінгам.