"Керамін" і "Юнацтва" лідзіруюць у чэмпіянаце Беларусі пасля 2-га тура

Пасля двух тураў адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі лідзіруюць мінскія клубы "Керамін" і "Юнацтва". 11 верасня "Керамін" выйграў у "Брэста" — 4:0, а "Юнацтва" — у наваполацкага "Хіміка-СКА" — 3:1. Астатнія вынікі:

"Віцебск" — "Хімвалакно" (Магілёў) — 1:3,
"Металург" (Жлобін) — "Латгале" (Даўгаўпілс) — 8:1,
"Гомель" — "Рыга-2000" — 3:4 (па булітах),
"Шыннік" (Бабруйск) — "Нёман" (Гродна) — 2:5.


Становішча каманд:

1.    "Керамін" — 6 ачкоў (2 гульні; розніца шайбаў 7-1),
2.    "Юнацтва" — 6 (2; 5-2),
3.    "Хімвалакно" — 5 (2; 6-3),
4.    "Рыга-2000" — 5 (2; 6-4),
5.    "Металург" — 3 (2; 9-3),
6.    "Металургс" (Ліепая) — 3 (1; 4-1),
7.    "Нёман" — 3 (2; 6-5),
8.    "Шыннік" — 3 (2; 6-6),
9.    "Латгале" — 3 (2; 4-8),
10.    "Хімік-СКА" — 1 (2; 3-6),
11.    "Гомель" — 1 (2; 3-7),
12.    "Віцебск" — 0 (2; 2-5),
13.    "Огрэ" — 0 (1; 1-4),
14.    "Брэст" — 0 (2; 1-8).

Чарговыя матчы пройдуць 14 верасня.

БелаПАН