КХП-БНФ праводзіць у Курапатах талаку для аднаўлення знішчаных крыжоў
Талаку ва ўрочышчы Курапаты праводзіць сёння Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ. Яе ўдзельнікамі будуць адноўленыя 38 мемарыяльных крыжоў, знішчаных невядомымі на тэрыторыі народнага мемарыяла, інфармуе БелаПАН. Нагадаем, у Курапатах пахаваныя, паводле розных ацэнак, ад 30 да 200 тысяч ахвяр сталінізму. Неаднаразова невядомыя ламалі крыжы, усталяваныя актывістамі КХП-БНФ, апошні выпадак адбыўся ў ноч з 4 на 5 лістапада. Па гэтым факце была распачатая крымінальная справа.