Кідальнік молата на трэніроўцы трапіў снарадам у галаву аднагрупніку
Студэнт другога курса Беларускага ўніверсітэта фізічнай культуры, выконваючы практыкаванне ў сектары для кідання молата, патрапіў снарадам у аднакурсніка. Пацярпелага даставілі ў рэанімацыю, паведамляе “Хартыя '97” са спасылкай на “Спартыўную панараму”.
Па словах студэнтаў, выкладчык ненадоўга адлучыўся, даручыўшы студэнтам у яго адсутнасць адпрацоўваць рухі без снарадаў. Тыя пэўны час паслухмяна імітавалі кідкі, а потым вырашылі ўсё ж папрацаваць з молатам.
Адзін са спартсменаў пачаў раскручваць молат вагай больш за 7 кілаграм, але ўбачыў, што яго выносіць за межы асфальтавага кола. Каб не паслізнуцца, машынальна выпусціў снарад. На шчасце, молат не набраў і паловы “працоўнай” хуткасці.
Тым не менш ён, шоргнуўшы па валасах дзяўчыны, урэзаўся ў скронь аднагрупніку.
Хуткая, якая прыехала па выкліку, нават адмаўлялася забіраць пацярпелага. Тлумачылі, што не паспеюць давесці. У цяперашні час ва ўніверсітэце працуе адмысловая камісія, якая займаецца расследаваннем.