“Кіеў за 3 дні”, сіндром Зарэцкай і Савет Еўропы — эфір з Кавалеўскім
Валерый Кавалеўскі / Еўрарадыё
Адразу два прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета праводзілі цягам апошніх дзён сустрэчы ў Кіеве як прадстаўнікамі мясцовай улады, так і з прадстаўнікамі грамадзянскай і экспертнай супольнасці. Інакш кажучы, у чарговы раз спрабавалі наладзіць стасункі паміж беларускай дэмакратычнай супольнасцю і шкраінскімі ўладамі.
Чаму наладжванне стасункаў з Украінай стала ледзь не прыярытэтным накірункам дзейнасуці для “міжнароднага аддзела” Пераходнага Кабінета? Ці гатовы Кіеў на самой справе да супрацы і чаго чакае наўзамен? Як на рэпутацыю Кабінета паўплавала сітуацыя з Зарэцкай і ці вартая яна той увагі, якую ёй надаюць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, прадстаўнік па замежных справах Валерый Кавалеўскі.