Кіназоркі патрапяць на "Оскар" з чорнага ўваходу
Арганізатары цырымоніі ўручэння прэмій "Оскар" звярнуліся да знакамітых
акцёраў і рэжысёраў, якія будуць аб'яўляць лаўрэатаў узнагарод за 2008
год, з просьбай адмовіцца ад традыцыйнага праходу па чырвонай дывановай
сцежцы і скарыстацца "чорным ходам" кінацэнтра Kodak, дзе адбудзецца
шоў. Як сцвярджае выданне LA Times, такім чынам прадзюсары цырымоніі спадзяюцца падвысіць рэйтынг тэлетрансляцыі, які памяншаўся ўсе апошнія гады. Паводле меркавання арганізатараў, гледачы, якія не ўбачылі сваіх куміраў на дарожцы, абавязкова захочуць паглядзець на іх падчас уручэння ўзнагарод.
Афіцыйны прадстаўнік Кінаакадэміі Лэслі Ангер абвергла здагадку аб тым, што гэтая ініцыятыва сыходзіць ад заснавальнікаў прэміі, але паведаміла, што "з'яўленне некаторых персанажаў на цырымоніі стане сапраўднай неспадзяванкай для гледачоў".
Нагадаем, што раней прэзідэнт Кінаакадэміі Сід Гейніс таксама абяцаў нейкія сюрпрызы і змены ў рэгламенце і стылі шоў.
Фота: www.kadets.info