Кіраўніцтва Акадэміі навук Беларусі падазраюць у карупцыі
Праваахоўныя органы Мінску зацікавіліся тым, як Нацыянальная акадэмія навук Беларусі кіруе сваёй нерухомасцю. І нават пачалі крымінальную справу, адзначае "Ежедневник". Праваахоўнікі сталіцы маюць прэтэнзіі да кіраўніцы дамамі НАН Беларусі. Па іх звестках, дырэктар філіяла кіравання дамамі РУП "Нацыянальная акадэмія навук" з траўня 2001-га па чэрвень 2009 года, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, здзейсніла крадзеж 47 млн рублёў. Цяпер ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
У рамках расследавання крымінальнай справы вядуцца дадатковыя праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці кіравання дамамі НАН Беларусі.
Дарэчы, за апошнія паўгода гэта ўжо другая карупцыйная справа, якая закранае НАН Беларусі. Раней "Ежедневник" пісаў, у кастрычніку мінулага года праваахоўныя органы Мінску пачалі крымінальную справу на загадчыка аддзелам Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі. Яго вінавацілі ў атрыманні хабару ў памеры 10 млн рублёў за спрыяльнае вырашэнне пытання аб фінансаванні бюджэтнай дамовы на стварэнне навукова-тэхнічнай прадукцыі.