Кіраўніцтва саўгаса закадавала ад п'янства кожнага шостага працаўніка
23 чалавек закадавалі ад п'янства за кошт адміністрацыі саўгаса "Звенчацкі" ў Клімавіцкім раёне. Сярод іх ёсць і жанчыны. Паўтара месяцы яны не п'юць гарэлкі, паведамляе тэлерадыёкампанія "Мір". Агулам у гаспадарцы працуе 136 чалавек.