Кіраўніцтва справамі прэзідэнта верне Martini на беларускі рынак

Прадпрыемства Кіраўніцтва справамі прэзідэнта "Беларусьгандаль" можа пачаць пастаўкі вермута Martini на беларускі рынак. Да траўня гэтым займалася кампанія "Мідвест", якая не атрымала ліцэнзіі ні на другую палову 2008 года, ні на першую палову 2009-га.  Пра гэта паведамляе "БДГ" са спасылкай на крыніцу ў Міністэрстве гандлю.

Прыватная кампанія "Мідвест" да апошняга часу валодала эксклюзіўным правам на імпарт алкагольных напояў "Bacardi-Martini Group" у Беларусі. Аднак у сувязі з адмовай дзяржавы даць "Мідвесту" права на імпарт алкагольнай прадукцыі ў фірмы з'явіліся сур'ёзныя складанасці ў бізнэсе, штатная колькасць работнікаў была скарочаная.