Кіраўніцтва ТБМ прапануе абвясціць 2011 год Годам роднай мовы
Годам роднай мовы прапануе кіраўніку дзяржавы абвясціць 2011 год кіраўніцтва Таварыства беларускай мовы. У звароце выказваецца "занепакоенасць сённяшнім станам беларускай мовы ў краіне". "Паводле вынікаў апошняга перапісу насельніцтва Беларусі, колькасць жыхароў Беларусі, якія назвалі сваёй роднай мовай беларускую, за апошнія 10 гадоў значна зменшылася. Зменшылася і колькасць людзей, якія штодня размаўляюць па-беларуску. Гэта выклікана нядбайнымі адносінамі беларускай улады да захавання і пашырэння мовы тытульнай нацыі, найперш у сферы адукацыі. Складваецца ўражанне, што ўрадоўцы не разумеюць простых рэчаў: не будзе мовы — не будзе незалежнасці, а значыць, і краіны. Беларускі этнас можа знікнуць, як зніклі прусы ці яцвягі", — падкрэсліваецца ў дакуменце.
Сакратарыят ТБМ таксама прапануе ўраду распрацаваць і ажыццявіць канкрэтную праграму дзяржаўнай падтрымкі беларускай мовы ў розных сферах грамадскага жыцця.
У інтэрв'ю БелаПАН старшыня ТБМ Алег Трусаў адзначыў, што дзяржава павінна прыняць закон у падтрымку беларускай мовы. Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра выдзяленне сродкаў на распаўсюджанне роднай мовы ва ўсе сферы жыцця.