Кіраўніцтву Беларусі з Масквы даслалі прапановы па барацьбе з п'янствам
Прапановы па барацьбе з п'янствам даслалі кіраўніцтву Беларусі з Масквы. Яны былі прынятыя на XIII Сусветным рускім народным саборы і падпісаныя патрыярхам маскоўскім Кірылам.
Удзельнікі сабора запатрабавалі адрадзіць савецкую практыку змагання супраць алкагалізму і абмежаваць час продажу спіртных напояў з 11 раніцы да 7 гадзінаў вечара. Таксама яны прапанавалі ўладам забараніць вытворчасць папулярных у моладзі слабаалкагольных кактэйляў, "энергетычных напояў", і запатрабавалі прызнаць піва алкагольнай прадукцыяй.
Прапановы, акрамя расійскага і беларускага кіраўніцтва, атрымаюць таксама кіраўнікі Ўкраіны, Казахстана і Малдовы, паведамляе сайт fontanka.ru.