Кіраўнік Малочнага саюза Расіі: Беларусь пастаўляе фальсіфікат
Выканаўчы дырэктар Малочнага саюза Расіі Ўладзімір Лабінаў звінаваціў беларускіх вытворцаў у пастаўках фальсіфікату. У інтэрв'ю тэлеканалу "Расія" ён заявіў, што беларускія вытворцы замяняюць малочны тлушч тлушчамі немалочнага паходжання, галоўным чынам тлушчамі трапічных раслін. Па словах Лабінава, гэты фальсіфікат трапляе на расійскі рынак і дае магчымасць адкрыта дэмпінгаваць на расійскім рынку.
Як паведамляе БелаПАН, 15 чэрвеня Беларусь і Расія працягнуць перамовы наконт паставак беларускай малочнай прадукцыі на расійскі рынак, якія былі практычна спыненыя ў першай дэкадзе месяца.
Як паведамляе БелаПАН, 15 чэрвеня Беларусь і Расія працягнуць перамовы наконт паставак беларускай малочнай прадукцыі на расійскі рынак, якія былі практычна спыненыя ў першай дэкадзе месяца.