Кіраўнік Мінску даў камунальнікам два дні на ачыстку тратуараў

Пяць тысяч работнікаў камунальных службаў прыбіралі снег у сталіцы на мінулых выходных. Аднак, па словах галоўнага інжынера "Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі" Віктара Дзюбанава, ва ўсіх раёнах сталіцы засталіся недапрацоўкі. Дзюбанаў: "Адлігу празявалі, мароз замарозіў — і на пешаходных дарожках утварыўся лёд. Сёння адліга, і ўсе сілы будуць кінутыя на ўборку, таму што цяпер лёд будзе прасцей прыбіраць".

Дарэчы, кіраўнік Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька застаўся незадаволены працай камунальнікаў. Ён даў ім два дня на "працу над памылкамі". Па словах Ладуцькі, каб навесці ў горадзе ідэальны парадак, грошай хапае.